Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Урачыста і па-святочнаму пачаўся новы навучальны год!

Дата: 2 сентября 2019 в 21:04, Обновлено 8 сентября 2019 в 22:55
Автор: Самбук И. В.
401 просмотр

Урачыста і па-святочнаму прайшоў першы дзень навучальнага года ў нашай школе!
Лейтматывам усіх мерапрыемстваў 2-га верасня гучала тэма Радзімы. І першы ўрок, і выступы гасцей так ці інакш закраналі ў сваіх віншаваннях тэму радзімы, тэму людзей, што тут, на ёй жывуць і славяць яе сваёй працай. А сёлетні год для нашага раёну выдаўся юбілейны.

Менавіта 1 верасня споўнілася 95 гадоў з дня яго заснавання ў далёкім 1924-м, таму тэма Радзімы і, асабліва, тэма радзімы Малой у гэты дзень была, бадай, асноўнай, адсочвалася ва ўсіх віншаваннях гасцей.  А павіншаваць у гэты дзень да нас прыйшлі кіраўнік справамі Брагінскага раённага выканаўчага камітэту Сяргей Іванавіч Прыходзька, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Брагінскага райвыканкама Святлана Іванаўна Паўлюшчанка, прадстаўнікі райаддзелу па надзвыяайных сітуацыях і шэрад іншых прадстаўнічых асоб. Святлана Іванаўна прыйшла не з пустымі рукамі. Ад імя райвыканкама яна цёпла і шчыра павіншавала ўсіх прысутных з Днём ведаў, асабліва пажадала поспехаў усім навучэнцам, якія сёлета дасягнулі тых ці іншых поспехаў у навучанні і выхаванні, уручыўшы лепшым з іх штогадовыя прэміі райвыканкама за дасягнутыя поспехі. Але самыя цёплыя словы  былі адрасаваны да маленькіх чальцоў вялікай школьнай сям'і, да першакласнікаў. Пасля афіцыйных урачыстасцей рабяты і настаўнікі разышліся на свой першы ўрок, каб яшчэ болей даведацца пра сваю малую Радзіму, пра яе знакамітасцей, яе адметнасці сярод іншых, а таксама шмат новага і цікавага!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.