Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Мне выпала шчасце тут нарадзіцца!

Дата: 2 сентября 2018 в 10:22, Обновлено 10 сентября 2018 в 11:49
Автор: Самбук И. В.
613 просмотров

Урачыста і па-святочнаму прайшоў першы дзень навучальнага года ў нашай школе!

Лейтматывам усіх мерапрыемстваў 1-га верасня гучала тэма малой Радзімы. І першы ўрок, і выступы гасцей так ці інакш закраналі ў сваіх віншаваннях тэму малой радзімы, тэму людзей, што тут, на ёй жывуць і славяць яе сваёй працай. А павіншаваць у гэты дзень да нас прыйшлі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Брагінскага райвыканкама, прадстаўнікі райаддзелу па надзвыяайных сітуацыях і шэрад іншых. Галіна Анатольеўна прыйшла не з пустымі рукамі. Ад імя райвыканкама яна цёпла і шчыра павіншавала ўсіх прысутных з Днём ведаў, асабліва пажадала поспехаў усім навучэнцам, якія сёлета дасягнулі тых ці іншых поспехаў у навучанні і выхаванні, уручыўшы лепшым з іх штогадовыя прэміі райвыканкама за дасягнутыя поспехі. Але самыя цёплыя словы  былі адрасаваны да маленькіх чальцоў вялікай школьнай сям'і, да першакласнікаў. Пасля афіцыйных урачыстасцей рабяты і настаўнікі разышліся на свой першы ўрок, каб яшчэ болей даведацца пра сваю малую Радзіму, пра яе знакамітасцей, яе адметнасці сярод іншых, а таксама шмат новага і цікавага!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.