-
- Календарный план реализации инновационного проекта
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационной деятельности за I четверть 2022/2023 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационной деятельности за III и IV четверть 2021/2022 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационной деятельности за II четверть 2021/2022 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационного проекта за II четверть 2022/2023 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационного проекта за III четверть 2022/2023 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационной деятельности за I четверть 2023/2024 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационного проекта за II четверть 2023/2024 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационной деятельности за IV четверть 2022/2023 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационного проекта за III четверть 2023/2024 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационной деятельности за IV четверть 2023/2024 учебного года
- Участие в фестивале инновационных идей
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
Госці ў хаце!
З маленства мы чуем пяшчотныя словы любові, выказаныя на роднай мове. Першыя літары, словы ў пачатковых класах мы спасцігаем, вывучаючы мову. Сталеючы, знаёмімся з творамі нацыянальнай класікі, сюжэты якіх выкладзены на пісьме іх аўтарамі з дапамогай мовы. І так да самай старасці – родная мова суправаджае нас у жыцці. Мілагучная, непаўторная, адзіная ў свеце, родная беларуская мова. Які цяжкі твой шлях да станаўлення, колькі прыгнёту і здзеку ты вытрывала ў розныя часы падчас разнастайных гістарычных падзей… І выстаяла, выжыла, расквітнела і ўмацавалася, стала самай каштоўнай спадчынай для многіх пакаленняў! І сёння мы, моладзь XXI стагоддзя, з гонарам размаўляем на роднай мове, прысвячаем ёй літаратурныя вечарыны, з пашанай ставімся да роднага слова. І, канешне, гаворачы аб роднай мове, як жа мы не можам не ўспомніць нашага выдатнага майстра слова, нашага песняра-пісьменніка, выдатнага сына Беларусі - ЯКУБА КОЛАСА, 135-я ўгодкі каторага мы сёлета (2 лістапада) адзначаем. Напярэдадні гэтага значнага юбілею выхаванцамі аматарскага аб'яднання "СПАДЧЫНА", пад кіраўніцтвам педагога Амельчанка Жаны Іванаўны, было праведзена яскравае фальклорнае свята "Госці ў хаце", якое сабрала шмат зацікаўленых рабят і настаўнікаў. Прысутныя акунуліся ў атмасферу беларускай хаткі, (дарэчы, свята адбывалася ў этнаграфічным школьным музеі), пачулі песні, паслухалі вершы, мелі магчымасць разам з удзельнікамі аматарскага аб'яднання патаньчыць на імправізаваных вячорках. Думаем, што гэта невялікае свята надоўга ўсім запомніцца і адкладзецца яшчэ адной цаглінкай павагі і годнасці ў душы за сябе і свой народ.
Телефоны: 8(02344)3-85-43, 8(02344)3-85-42, 8(02344)3-85-36, 8(02344)3-85-37, 8(02344)3-85-44
Email: braginsosh@otdelbragin.by