Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

В нашей школе прошла Неделя белорусского языка и литературы

Дата: 28 февраля 2022 в 10:33, Обновлено 5 марта 2022 в 11:00
95 просмотров

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры распачаўся з акцыі “Гавары па-беларуску”. Вучні школы падрыхтавалі выставу, насценныя газеты і тэматычныя буклеты. На перапынках з задавальненнем удзельнічалі ў тэматычнай віктарыне “Ведай мову!”

Вучні V і VI класаў з задавальненнем прымалі ўдзел у акцыі “Маё любімае роднае слова”

Для вучняў IX “Б” класа была праведзена гульня-падарожжа “Шануй і ведай роднае слова”

Вучнямі VIII “А” класа была падрыхтавана інсцэніроўка “Вячоркі ў Паўлінкі”, якая прайшла ярка, займальна, з народнымі песнямі і танцамі.

Для вучняў VII і VIII класаў прайшла квэст-гульня “Пагуляем ў роднае слова”. У ходзе гульні навучэнцы ўспаміналі беларускія прыказкі, фразеалагізмы, перакладалі словы на беларускую мову. З цікавасцю выконвалі ўсе заданні.

Так адбываецца далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа, абуджэнне цікавасці і павагі да роднага слова, да беларускай мовы. Любіце і шануйце роднае слова!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.