-
- Календарный план реализации инновационного проекта
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационной деятельности за I четверть 2022/2023 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационной деятельности за III и IV четверть 2021/2022 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационной деятельности за II четверть 2021/2022 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационного проекта за II четверть 2022/2023 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационного проекта за III четверть 2022/2023 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационной деятельности за I четверть 2023/2024 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационного проекта за II четверть 2023/2024 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационной деятельности за IV четверть 2022/2023 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационного проекта за III четверть 2023/2024 учебного года
- ИНФОРМАЦИЯ о выполнении плана инновационной деятельности за IV четверть 2023/2024 учебного года
- Участие в фестивале инновационных идей
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
Да пяцікласнікаў Брагінскай сярэдняй школы і гімназіі завітаў вясёлы Агрык
Сёлета споўнілася пяць гадоў рэспубліканскаму праекту “Твае першыя фінансы”, што праводзіць Белаграпрамбанк”.
Цікавыя сустрэчы з супрацоўнікамі гэтага банка, інтэрактыўныя ўрокі па фінансавай адукаванасці, займальныя конкурсы і віктарыны… Усё, як і ў папярэднія гады, праходзіць з удзелам пяцікласнікаў. А кульмінацыяй мерапрыемства традыцыйна становіцца ўручэнне кожнаму кнігі «Твае першыя фінансы», якая ўяўляе сабой зборнік казак для дзяцей на беларускай мове: у час прыгод Агрыка і яго сяброў Алесіка і Стэфкі юныя чытачы даведваюцца, як з’явіліся грошы і чаму так важна імі правільна карыстацца, навошта патрэбны банкі і што значыць быць фінансава адукаваным.
Ілюстраваная брашура дапамагае таксама дзецям паглыбіць свае веды пра ўклады, крэдыты, банкаўскія аплатныя карткі і многае іншае з фінансавай сферы.
– За перыяд рэалізацыі праекта ўзровень фінансавых ведаў павысілі больш за 250 тысяч вучняў па ўсёй краіне. А сёлета, у юбілейны год, да іх далучацца яшчэ звыш 100 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак,– адзначыла начальнік аддзела рознічнага продажу ЦБП №336 у г.п. Брагіне рэгіянальнай дырэкцыі па Гомельскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Наталля ПЛЮШЧАЙ, якая завітала на мінулым тыдні да пяцікласнікаў Брагінскай сярэдняй школы і гімназіі разам з Аленай Высоцкай, галоўным спецыялістам па абслугоўванні прыватных кліентаў.
У актавай зале дзеці з цікавасцю слухалі гасцей. А потым здзейснілі займальнае падарожжа ў свет фінансаў: адказвалі на пытанні, разважалі, адгадвалі загадкі, дзяліліся сваімі ведамі, адкрывалі для себе нешта новае і карыснае, даведваліся пра сучасныя паслугі і магчымасці банка. Ніхто, зразумела, не застаўся без падарунка.
У юбілейны год стваральнікі праекта, дарэчы, пастараліся зрабіць кнігу яшчэ больш зай-мальнай і цікавай. Зборнік дапоўніўся цэлым раздзелам галаваломак і рэбусаў з яркімі ілюстрацыямі, малюнкамі і табліцамі. З іх дапамогай дзеці змогуць праверыць атрыманыя веды ў сферы фінансаў.
Маляўнічае выданне, па словах Наталлі Васільеўны, ужо ўручана 140 пяцікласнікам Брагіншчыны. А да канца бягучага месяца колькасць удзельнікаў акцыі павялічыцца да 177.
Валянціна БЕЛЬЧАНКА
Па матэрыялах раённай газеты "Маяк палесся"
Телефоны: 8(02344)3-85-43, 8(02344)3-85-42, 8(02344)3-85-36, 8(02344)3-85-37, 8(02344)3-85-44
Email: braginsosh@otdelbragin.by