Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прысвячаецца!

Дата: 16 февраля 2019 в 15:28
Автор: Самбук И. В.
549 просмотров

15 лютага ў нашай краіне адзначаецца памятная дата і, разам з тым, трагічная дата - Дзень воінаў-інтэрнацыяналістаў. Прымеркавана яна, як вядома, да гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана, дзе яны выконвалі свой інтэнацыянальны абавязак. Сёлета спаўняецца 30 гадоў з таго запамінальнага дня, і таму ёсць добрая нагода, каб аддаць сёння дань памяці усім загіблым воінам і аддзячыць тым, хто сярод нас.

У гэты памятны дзень ва ўсіх класах нашай школы прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя гераічнай і памятнай даце - 30-й гадавіне з дня вываду савецкіх войскаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан (як яна тады называлася), а таксама тым людзям (салдатам СА), што неслі свой цяжкі воінскі абавязак ва ўмовах сапраўднай вайны з разумным і хітрым супернікам, ворагам. Рабяты змаглі ўвачавідкі сустрэцца з сапраўднымі героямі, якія жывуць сярод нас, і якіх у паўсядзённым жыцці мы, амаль, не заўважаем, можа з-за іх сціпласці, таму што яны самі сябе героямі не лічаць, а магчыма па нейкай другой прычыне. Далей мерапрыемтсвы працягваліся на гарадскім мітынгу, ля помніка воінам-інтэнацыяналістам, што ў цэнтры горада, і ў Доме культуры. Дарэчы, нашы выхаванцы былі не проста гледачамі канцэртнай праграмы, яны прынялі таксама актыўны ўдзел у час іх падрыхтоўкі і на самім канцэрце ў якасці артыстаў. А самымі актыўнымі яго ўдзельнікамі сталі вучні 8-класаў. Усе рабяты. атрымалі сапрўдны патрыятычны запал, таму што гераізм і самаадданасць, якія былі ўласцівы героям афганскай вайны (савецкім воінам), з'яўляюцца прыкладам для ўсіх нас і, асабліва моладзі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.