З фестывалю з дыпломам!
Не першы год у раёне працуе ў супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі ды іншымі арганізацыямі і ўстановамі ГА "Беларускі зялёгы крыж". Сёлета ў рамках праекта "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь", які фінансуецца Еўрапескім саюзам і рэалізуецца Праграмай супрацоўніцтва ААН, адбыўся чарговы фестываль "Мікулянскія забавы". Як заўсёды праходзіў ён маляўніча і весела, з захаваннем нацыянальна-культурных традыцый роднага краю. І вельмі прыемна, што ў гытым фэсце 23 верасня бралі ўдзел і прадстаўнікі нашай школы. І ўдвая прыемна, што каманда Брагінскай сярэдняй школы заваявала дыплом 1-й ступені ў намінацыі гульні-вандроўкі "Мікулаў квест". Віншуем з перамогай актыўных чальцоў кманды: Коршака Дзяніса, Жураўскага Сяргея, Анапрэенку Віктара, Фёдараву Лілію, Сяргеенка Дыяну.
Телефоны: 8(02344)3-85-43, 8(02344)3-85-42, 8(02344)3-85-36, 8(02344)3-85-37, 8(02344)3-85-44
Email: braginsosh@otdelbragin.by