Калядныя спаборніцтвы па валейболе прайшлі 4 студзеня ў Брагінскай школе
Калядныя спаборніцтвы па валейболе на прыз РК ГА “БРСМ” прайшлі 4 студзеня ў Брагінскай СШ.Самыя доўгія зімовыя канікулы школьнікаў падыходзяць да завяршэння.
</header>Кожны дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак быў багаты на розныя мерапрыемствы, у тым ліку і спартыўныя. Так, у мінулую суботу прайшлі спаборніцтвы па валейболе, арганізаваныя Брагінскай школай сумесна з саюзам моладзі. Да турніру рыхтаваў вучняў і настройваў іх на сур’ёзную гульню настаўнік фізічнай культуры і здароўя Аляксей Раманюк.
Хуткая рэакцыя і зладжанасць спартсменаў прынеслі перамогу каман-дзе “Бананы”, другое месца заняла “Звязда”. Акрамя зараду бадзёрасці і станоўчых эмоцый, вучні атрымалі ад РК ГА “БРСМ” і заслужаныя ўзнагароды – дыпломы адпаведных ступеняў і салодкія падарункі.
Вольга ПАЛЯШЧУК
Фота аўтара
Телефоны: 8(02344)3-85-43, 8(02344)3-85-42, 8(02344)3-85-36, 8(02344)3-85-37, 8(02344)3-85-44
Email: braginsosh@otdelbragin.by