Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Нравится ли вам участвовать в школьных субботних мероприятиях?
Всего 41 человек
Голосование
Какие мероприятия вам больше нравятся:
Всего 39 человек
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 192 человека

Аматарскае аб'яднанне *СПАДЧЫНА*

Дата: 30 ноября 2017 в 07:27, Обновлено 30 ноября 2017 в 07:29
Автор: Самбук И. В.
На пачатку новага навучальнага года ў нашай школе з'явілася новае аматарскае аб'яднанне прыхільнікаў роднай мовы "СПАДЧЫНА". Надхняльнікам і стваральнікам яго стала настаўніца беларускай мовы і літаратуры нашай установы Амельчанка Жана Іванаўна. З маленства мы чуем пяшчотныя словы любові, выказаныя на роднай мове. Першыя літары, словы ў пачатковых класах мы спасцігаем, вывучаючы мову. Сталеючы, знаёмімся з творамі нацыянальнай класікі, сюжэты якіх выкладзены на пісьме іх аўтарамі з дапамогай мовы. І так да самай старасці – родная мова суправаджае нас у жыцці. Мілагучная, непаўторная, адзіная ў свеце, родная беларуская мова. Які цяжкі твой шлях да станаўлення, колькі прыгнёту і здзеку ты вытрывала ў розныя часы падчас разнастайных гістарычных падзей… І выстаяла, выжыла, расквітнела і ўмацавалася, стала самай каштоўнай спадчынай для многіх пакаленняў! І сёння мы, моладзь XXI стагоддзя, з гонарам размаўляем на роднай мове, прысвячаем ёй літаратурныя вечарыны, з пашанай ставімся да роднага слова. І, канешне, гаворачы аб роднай мове, як жа мы не можам не ўспомніць нашага выдатнага майстра слова, нашага песняра-пісьменніка, выдатнага сына Беларусі - ЯКУБА КОЛАСА, 135-я ўгодкі каторага мы сёлета (2 лістапада) адзначаем. Напярэдадні гэтага значнага юбілею выхаванцамі аматарскага аб'яднання "СПАДЧЫНА", пад кіраўніцтвам педагога Амельчанка Жаны Іванаўны, было праведзена яскравае фальклорнае свята "Госці ў хаце", якое сабрала шмат зацікаўленых рабят і настаўнікаў. Прысутныя акунуліся ў атмасферу беларускай хаткі, (дарэчы, свята адбывалася ў этнаграфічным школьным музеі), пачулі песні, паслухалі вершы, мелі магчымасць разам з удзельнікамі аматарскага аб'яднання патаньчыць на імправізаваных вячорках. Думаем, што гэта невялікае свята надоўга ўсім запомніцца і адкладзецца яшчэ адной цаглінкай павагі і годнасці ў душы за сябе і свой народ.  
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.